Мікрааўтобус сутыкнуўся з ласём

26 мая 2018

Адзін чалавек загінуў, пяцёра пацярпелі. ДТЗ адбылося напярэдадні вечарам ля вёскі Чачэвічы. Пасля таго як аўтамабіль збіў жывёліну, што перабягала дарогу, аўто вылецела ў кювет і там урэзалася ў дрэва. Быхаўскім ратавальнікам прыйшлося дэблакіраваць пасажыраў. У машыне знаходзіліся шэсць чалавек, у тым ліку двое дзяцей - гэта грамадзяне Расіі і Малдовы. Вадзіцель і пасажыр шпіталізаваныя з рознымі траўмамі. ДАІ высвятляе акалічнасці здарэння.