Мікрааўтобус з рабочымі з Беларусі трапіў у ДТЗ у Ленінградскай вобласці

8 октября 2018

Аварыя адбылася сёння раніцай у Кінгісепскім раёне. Наш Mercedes Sprinter ехаў па трасе Нарва. Недалёка ад вёскі Коскалава 31-гадовы вадзіцель не справіўся з кіраваннем і двойчы ўрэзаўся ў падзяляльную агароджу. Пасля другога ўдару Mercedes перакуліўся на бок. У мікрааўтобусе ехалі 9 чалавек: мужчыны ад 20 да 45 гадоў. 23-гадовы пасажыр загінуў, 6 атрымалі розныя траўмы і шпіталізаваны. Двое - у цяжкім стане. У ДІБДР Расіі паведамілі, што папярэдняя прычына ДТЗ - галалёдзіца.