МЗС Беларусі ўручыла ноту пратэсту Літве з-за парушэння дзяржмяжы

22 апреля 2017

Яно было зафіксавана 19 красавіка ў 13:40. Паветранае судна паглыбілася на тэрыторыю нашай краіны на адлегласць да васьмі кіламетраў і ў 13:43 зрабіўшы разварот, выйшла за межы паветранай прасторы Беларусі. Увесь час знаходжання ў паветранай прасторы Беларусі самалёт кантраляваўся сродкамі супрацьпаветранай абароны. У ноце пратэсту знешнепалітычнага ведамства Беларусі падкрэсліваецца, што Мінск чакае растлумачэнняў ад Вільнюса з прычыны інцыдэнту.