Медыкі змагаюцца за жыцці дзяцей, якія пацярпелі ў ДТЗ у Камянецкім раёне

14 мая 2018

Усе пацыенты - зараз у рэанімацыі Брэсцкай абласной бальніцы. Два падлеткі ў цяжкім стане, чацвёра - сярэдняй ступені цяжару. Аднаго з пацыентаў учора прааперыравалі, ён падключаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Да дзяцей таксама прыехалі бацькі. Вядома, што група школьнікаў - 26 чалавек - вярталася з Польшчы ў Сумскую вобласць Украіны. Паездка была турыстычнай, арганізавана на чатырох мікрааўтобусах, але адзін з іх трапіў аварыю: урэзаўся ў спадарожны трактар. Вадзіцелі не пацярпелі, з імі працуюць следчыя.

Аляксандр Карпіцкі, галоўны ўрач Брэсцкай абласной бальніцы: "Ва ўсіх дзяцей траўмы, звязаныя з пашкоджаннем галаўнога мозга, ударамі мяккіх тканак, грудной клеткі, жывата і пераломамі. Стан стабілізаваўся ва ўсіх больш-менш. Мы зараз прымаем меры па абследаванні і карэкціроўцы лячэння".

Анатоль Дзідзенка, консул - кіраўнік консульства Украіны ў г. Брэсце: "Паводле апошніх звестак, астатнія дзеці, гэта 20 чалавек, сёння выедуць ва Украіну. Беларускі бок размясціў іх у адным з дзіцячых лагераў недалёка ад Брэста, забяспечыў пражываннем і харчаваннем. Учора ўсе дзеці стэлефанаваліся са сваімі бацькамі, з імі працавалі псіхолагі".

Нагадаем, учора раніцай у Камянецкім раёне мікрааўтобус з украінскімі дзецьмі трапіў у страшнае ДТЗ. Адзін хлопчык загінуў. Узбуджана крымінальная справа.