МНС разглядае дзве прычыны буйнога пажару ў Мінску

23 декабря 2016

На думку ратавальнікаў, склады аўтазапчастак маглі загарэцца з-за неасцярожнага абыходжання з агнём або падпалу. Нагадаем, надзвычайнае здарэнне адбылося ўначы. Пажарныя брыгады выклікалі выпадковыя відавочцы здарэння. 20 машын спецтэхнікі змагаліся з агнём больш чым дзве гадзіны. Выгарала звыш 500 квадратных метраў будынка, ад высокіх тэмператур абваліліся дах і цагляныя сцены. Пацярпелых няма (відэа).

Вядома, што на складах захоўваліся аўтазапчасткі. Урон падлічваецца.