МНС працягвае аднаўленчыя працы на месцы аварыі цягніка непадалёку ад вёскі Замасточча

25 июля 2019

У гэтыя хвіліны МНС працягвае аднаўленчыя працы на месцы аварыі грузавога цягніка. Яна адбылася напярэдадні ўвечар непадалёку ад вёскі Замасточча. Паводле  ўдакладненых звестак,   з рэек сышло 15  цыстэрнаў. У адной з іх была выяўлена ўцечка прапану. Яна ўжо ліквідаваная. 53 вагоны цягніка адбуксіравалі  на бяспечную адлегласць. Пацярпелых няма. Пасажыраў двух дызельных цягнікоў  перасадзілі на аўтобусы. Жыхароў двух найбліжэйшых садоўніцкіх таварыстваў эвакуіравалі. Зараз цыстэрны прыбіраюць з месца здарэння. Рух арганізаваны ў аб'езд.