МНС ліквідуе наступствы пашкоджання на свідравіне ў Камянецкім раёне

28 ноября 2016

МНС яшчэ ліквідуе наступствы пашкоджання на свідравіне Прыбугскага падземнага сховішча газу ў Камянецкім раёне. Пра надзвычайнае здарэнне стала вядома напярэдадні. Ратавальнікам паступіла паведамленне аб паломцы запорнай арматуры на свідравіне, а пасля фантан газавадзяной сумесі ўзняўся ўверх, добра, што без узгарання. Пацярпелых няма.