"Мазда 6" сёння раніцай на вуліцы Сядых урэзалася ў дрэва

14 Верасня 2018

Два чалавекі загінулі ў аварыі ў Мінску. "Мазда 6" сёння раніцай на вуліцы Сядых урэзалася ў дрэва, вадзіцель не справіўся з кіраваннем. На відэакадрах з месца здарэння відаць, як ратавальнікі праводзяць работы па дэблакіроўцы. Двое маладых людзей - 27-гадовы вадзіцель і 22-гадовы пасажыр атрымалі смяротныя траўмы. Устаноўлена, што раней яны прыцягваліся да адказнасці за кіраванне ў нецвярозым стане. Прызначаны экспертызы.


Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя