Маці траіх дзяцей загінула ў аварыі

17 января 2017

Сёння раніцай недалёка ад Калодзішчаў 33-гадовая жанчына не справілася з кіраваннем, вылецела налева па ходзе руху ў кювет і ўрэзалася ў дрэва. Яна загінула на месцы. Яе трое дзяцей - чатырох, сямі і дзевяці гадоў - з лёгкімі траўмамі шпіталізаваныя. Самы малодшы ехаў на пярэднім сядзенні ў аўтакрэсле, двое старэйшых на заднім сядзенні, усе былі прышпіленыя. На аўтамабілі была зімовая гума. Прычыны аварыі высвятляюцца.