Масавая аварыя ў Мінску: сутыкнуліся грузавік, маршрутка і тры легкавушкі

21 января 2020
Здарэнне адбылося на вуліцы Каліноўскага. Як расказалі ў аўтаінспекцыі, справакаваў ДТЗ 40-гадовы вадзіцель Ford, які ехаў з боку праспекта Незалежнасці. Паводле папярэдняй інфармацыі, у аварыі ніхто не пацярпеў. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ. Прычыны і акалічнасці здарэння высвятляюцца.