Маштабныя пошукі Максіма Мархалюка працягваюцца

23 сентября 2017

Агульнарэспубліканскі збор быў аб’яўлены на сёння для тых, хто ўдзельнічае ў маштабных пошуках дзесяцігадовага хлопчыка Максіма Мархалюка.

У Свіслацкім раёне з раніцы сабраліся тысячы чалавек. Людзі працягваюць прыбываць да аграгарадка Новы Двор. Тут прайшоў брыфінг з рэгістрацыяй усіх удзельнікаў. Задзейнічаны дзясяткі розных вузкапрофільных спецыялістаў, мноства пошукавых атрадаў з усіх куткоў рэспублікі.

У паветра былі паднятыя верталёты МНС. Такім чынам ратавальнікі аглядаюць тэрыторыю пушчы па квадратах. Будуць выкарыстоўвацца цеплавізары. На борце знаходзяцца альпіністы, каб у выпадку выяўлення аб'екта на цеплавізары спусціцца для праверкі.

Па стане на гэтую раніцу хлопчык пакуль не знойдзены. Усяго ў пошуках прымаюць удзел каля тысячы чалавек, сярод іх сотні прафесійных ратавальнікаў, у тым ліку псіхолагі, Чырвоны Крыж. Лес прачэсваюць супрацоўнікі міліцыі і вайскоўцы.

У суседніх вёсках мясцовыя жыхары расклеілі лістоўкі з інфармацыяй па прапаўшым Максіме.