Машыны з Расіі так і не даехалі да беларускіх пакупнікоў

12 апреля 2016

З заявамі ў міліцыю на аўтамахляроў ужо звярнуліся больш чым тры дзясяткі пацярпелых з усёй краіны. Кампанія з прэзентабельным офісам у цэнтры Мінска прапаноўвала даставіць аўтамабілі з Расійскай Федэрацыі па добрай цане, у тым ліку ў растэрміноўку і ў лізінг.

Апошнім часам фірма супрацоўнічала з прадпрыемствам, зарэгістраваным у Пскоўскай вобласці, аднак заснавальнікам расійскай кампаніі выступаў жыхар Мінска. Тым, хто жадаў тэрмінова набыць аўтамабіль, прапаноўвалі аплаціць усю суму наяўнымі, аднак на рахунак у большасці выпадкаў гэтыя грошы так і не паступалі. Праблемы з пастаўкай машын пачаліся летась - прадстаўнікі кампаніі спасылаліся на праблемы з банкамі і партнёрамі.

Крымінальная справа па артыкуле "Махлярства" ўжо ўзбуджаная. Дырэктар кампаніі затрыманая і ўзятая пад варту. Офіс кампаніі закрыты. У міліцыі ўпэўненыя: хтосьці з кліентаў нядобрасумленнай фірмы ўсё яшчэ чакае свой аўтамабіль. Калі і вы апынуліся ў падобнай сітуацыі, звяртайцеся па тэлефонах + 375 29 658-78-17 или 102