Машына патанула ў Дняпры ў Рэчыцкім раёне

5 июня 2018

Нечаканае знікненне аўто паставіла яго ўладальнікаў у тупік. Гэта здарылася на беразе Дняпра ў Рэчыцкім раёне. Адпачывальнікі паставілі аўто каля берагавой лініі і ў нейкі момант заўважылі, што машына знікла. Высветлілася, што яна з'ехала і сышла пад ваду. Ратавальнікі АСВОДа выявілі машыну ў 10 метрах ад з'езду ўверх па плыні на чатырохметровай глыбіні.

Марыя Клязовіч, афіцыйны прадстаўнік Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Беларусі: "Пры дапамозе троса аўтамабіль быў выцягнуты з ракі на бераг. Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль з'ехаў у раку ў сувязі з тым, што не быў устаноўлены на стаяначны тормаз вадзіцелем, а таксама ім не былі прынятыя іншыя меры для фіксацыі аўтамабіля на беразе".

На аперацыю пайшло дзве з паловай гадзіны. Акрамя машыны пацярпелых няма.