Машына збіла жанчыну на пешаходным пераходзе гэтай раніцай у Магілёве

19 Снежня 2019
Пацярпелая з траўмамі і пераломамі ў бальніцы. Паводле звестак  ДАІ, 71-гадовы вадзіцель легкавушкі наехаў на жанчыну, калі тая пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Пасля ўдару пацярпелую адкінула на некалькі метраў. Згодна з папярэдняй інфармацыяй, вадзіцель быў цвярозы.