Хлопчык на цацачным аўтамабілі збіў жанчыну і зламаў ёй руку

24 сентября 2018

А гэты інцыдэнт з удзелам цацачнага аўто адбыўся ў Брэсце. Хлопчык збіў жанчыну і зламаў ёй руку. Незвычайнае ДТЗ адбылося каля аднаго з гандлёвых цэнтраў. Інцыдэнт патрапіў у аб'ектыў камеры відэаназірання. Наезд адбыўся, калі аўтамабіль рухаўся заднім ходам. Жанчына з кіем павалілася. У яе выявілі пералом. Зараз міліцыя шукае вінаватага.