Лжэархімандрыт збірае грошы нібы на царкоўныя патрэбы ў Віцебскай вобласці

2 апреля 2019

У Віцебскай епархіі папярэджваюць аб дзеянні махляра на тэрыторыі вобласці. На сайце гаворыцца, што ўраджэнец Магілёўшчыны Георгій Крот называе сябе архімандрытам Грузінскай праваслаўнай царквы. Выкарыстоўваючы падробленыя дакументы, мужчына збірае грошы нібы на царкоўныя патрэбы і набыццё ўбораў, а таксама прапаноўвае правядзенне абрадаў. Сем гадоў  таму  махляр ужо каяўся ва ўчыненым, але ўзяўся за старое. Зараз ён дзейнічае праз групу ў сацсетцы.