Лось зайшоў у дзіцячы сад у Чыжоўцы

15 мая 2018

У Беларусі сталічныя ратавальнікі сёння раніцай лавілі лася. Прыкладна а палове на шостую раніцы мінчане пабачылі жывёліну, якая гуляла па вуліцах мікрараёна Чыжоўка. Звер быў траўміраваны, пасля выяўлення яго суправаджалі супрацоўнікі розных ведамстваў, у тым ліку ДАІ і МНС. Праўда, калі лось зайшоў на тэрыторыю дзіцячага сада, жывёліну ўсыпілі. Пасля даставілі на тэрыторыю прадпрыемства "Флора і фаўна", аднак выратаваць звера не атрымалася. Ветэрынар канстатаваў смерць ад атрыманых траўм.