Лабавое сутыкненне ў Вілейскім раёне

12 марта 2019

Вадзіцель БМВ не справіўся з кіраваннем, вылецеў на сустрэчную паласу і не размінуўся з "таётай". Вадзіцель БМВ не пацярпеў, а вось шафера "таёты" прыйшлося дэблакіраваць ратавальнікам. З рознымі траўмамі пацярпелы дастаўлены ў бальніцу. У сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я інспектары ДАІ раяць пакуль не пераходзіць на летнюю гуму.