Лабавое сутыкненне ў Мінскім раёне

17 февраля 2017

58-гадовы жыхар Маладзечна на Opel раніцай ехаў у напрамку вёскі Паперня, у нейкі момант страціў увагу і выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з Renault Duster. Тры чалавекі траўміраваны. Абодва вадзіцелі, а таксама пасажыр Renault з рознымі траўмамі дастаўлены ў бальніцу. Прычым віноўнік аварыі - у рэанімацыі. Усе былі прышпілены рамянямі бяспекі. Умовы надвор'я для вадзіцеляў даволі складаныя. ДАІ нагадвае пра неабходнасць выбіраць правільную дыстанцыю і хуткасны рэжым.