Град і шквалісты вецер у Беларусі прывялі да пашкоджання 25 аўтамабіляў і дахаў 19 жылых дамоў

2 июля 2019

Беларусь аднаўляецца пасля непагадзі. Учора на краіну абрынуліся лівень, град і шквалісты вецер. Паводле апошніх звестак, пацярпеў 51 населены пункт, пашкоджаныя 25 аўтамабіляў і дахі 19 жылых дамоў, павалілася больш за 440 дрэў. Без святла на працягу сутак заставалася больш як тысяча дзвесце населеных пунктаў, на раніцу - паўтысячы. У некаторых вёсках Драгічынскага і Ганцавіцкага раёнаў выпаў буйны град.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя