Ліквідацыя наступстваў аварыі. Рух арганізаваны ў аб'езд - праз Смаленск

25 июля 2019

Мы працягваем сачыць за сітуацыяй у Віцебскім раёне, дзе напярэдадні адбылася аварыя грузавога цягніка. Супрацоўнікі МНС і прадстаўнікі іншых ведамстваў вядуць аднаўленчыя працы. Нагадаем, паблізу ад вёскі Замасточча з рэек сышлі 15 цыстэрн з прапанам. На гэты момант газ з аварыйнай цыстэрны цалкам адпампавалі, і яна паднятая на колы. Усе астатнія цыстэрны па меры пастаноўкі на рэйкі будуць транспартаваныя на станцыю Мядзведка, дзе ўжо ў штатным рэжыме будзе весціся перапампоўка прапану ў аўтавазы. На месцы здарэння працягваюць працаваць следчыя. Увесь дзень там правяла і мая калега Марына Раманоўская (відэа).