Легкавы "Дэа Матыз" зваліўся з пуцеправода раніцай у Мінску

24 мая 2017

Вадзіцеля медыкі адвезлі ў бальніцу - у яго чэрапна-мазгавая траўма. Паводле інфармацыі дарожнай міліцыі, аварыя адбылася каля 6 раніцы на вуліцы Арлоўскай. Машына рухалася ў бок праспекта Пераможцаў, магчыма, шафёр не зладзіўся з кіраваннем. Машына прабіла падзяляльную агароджу і звалілася ўніз. ДАІ ўстанаўлівае прычыны і акалічнасці ДТЗ. У інспекцыі дадалі, што малады чалавек за рулём "Дэа" быў прышпілены - гэта дапамагло пазбегнуць больш цяжкіх траўм.

Адзначым, на гэтым жа месцы падобная аварыя адбылася год таму. У красавіку 2016 "Пежо" збіў дарожнага рабочага і зваліўся ўніз. Тады ў машыне знаходзіліся жанчына і дзіця.