Лёгкаматорны самалёт 1975 года выпуску зрабіў аварыйную пасадку ў наваколлях Гродна

12 июня 2018

Сёння ў наваколлях Гродна аварыйную пасадку зрабіў лёгкаматорны самалёт 1975 года выпуску. Гэта здарылася недалёка ад вёскі Каробчыцы. На борце знаходзіліся 63-гадовы пілот-аматар і 60-гадовы пасажыр. Пілот самастойна выбраўся з кабіны, пасажыру спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Устаноўлена, што самалёт належыць авіятару-аматару. Следчы камітэт выяўляе прычыны. Аб здарэнні ў службу выратавання паведаміў відавочца.

Абодва пацярпелыя шпіталізаваныя ў Гродзенскую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.