Буйны пажар ліквідавалі ў Віцебску

19 июня 2018

Узгаранне адбылося на тэрыторыі лесапільні. Калі ратавальнікі прыбылі, адкрытым полымем гарэў цэх плошчай больш чым 120 квадратных метраў. Для тушэння быў створаны аператыўны штаб. Пажар поўнасцю ліквідавалі за гадзіну.

Урон і прычыны ўзгарання вызначаюцца.