Былы курьер вынес са складоў гандлёвага пункта тэхнікі больш як на 20 мільёнаў рублёў. Экс-супрацоўнік пабываў у двух сховішчах магазіна: у Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах сталіцы. Каб не пакінуць слядоў, ён здымаў абутак і ішоў у бахiлах. У той час, калі яго былыя калегі фарміравалі заказы для кліентаў, малады чалавек трапляў у будынак праз чорны ўваход. Падазрэнняў ў супрацоўнікаў мужчына не выклікаў. Многія не ведалі, што ён тут ужо не працуе. Два тэлевізары, а таксама дробныя электрычныя прыборы, якія змог схаваць у кішэнях, былы кур'ер вынес. Аднак факт крадзяжу зафіксавалі камеры відэаназірання.
Тэхніку малады чалавек прадаў у два разы танней сталічным таксістам. Такі заробак яго задаволіў, і былы кур'ер адправіўся на іншы склад той жа крамы. У адносінах да падазронага ўзбуджана крымiнальная справа.













