Буйную партыю наркотыкаў канфіскавалі беларускія пагранічнікі на беларуска-польскай мяжы

3 апреля 2019

Буйную партыю наркотыкаў канфіскавалі беларускія пагранічнікі ў грамадзяніна Расіі на беларуска-польскай мяжы. У пункце пропуску "Пясчатка" пры афармленні аўтамабіля службовы сабака адчуў пах забароненых рэчываў. Пагранатрад ажыццявіў надгляд машыны і выявіў у бензабаку 10 кілаграмаў марыхуаны і 11 гашышу. 

Антон Бычкоўскі, афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Беларусі: "Падчас спецыяльнага надгляду стала зразумела, што бензабак недарожніка выкарыстоўваецца не па прызначэнні. У ім выявілі 29 пакетаў і 52 цыліндрычныя пасудзіны з рэчывамі расліннага паходжання зялёнага і карычневага колеру. Усё змесціва было адпраўлена на экспертызу". 

У дачыненні да  грамадзяніна Расіі ўзбуджана крымінальная справа. Следства ўстанаўлівае, ці былі ў падазронага саўдзельнікі, дзе ён узяў такую буйную партыю наркотыкаў.