Буйную кантрабанду гашышу затрымалі беларускія мытнікі

13 декабря 2018

З боку Польшчы праз пункт пропуску "Брузгі" заязджалі грамадзяне Расіі. Вадзіцель і пасажыр рухаліся па зялёным калідоры. Наркотык у бензабаку знайшлі падчас правядзення сканіравання машыны. З тайніка дасталі 32 скруткі агульнай вагой больш як 10 кг. Смалістае рэчыва, згодна з папярэднім заключэннем эксперта, з'яўляецца небяспечным наркатычным сродкам. Праводзяцца далейшыя даследаванні. Узбуджана крымінальная справа.