Буйнога распаўсюджвальніка наркотыкаў затрымалі ў Мінскай вобласці

13 июля 2018

27-гадовы мужчына выйшаў з дому з шасцю пакетамі парашку агульнай вагой больш за 300 грамаў і планаваў раскласці тавар па схованках. Па дарозе яго схапілі байцы АМАПа. Акрамя таго, псіхатропныя рэчывы былі выяўленыя ў кватэры падазронага і ў закладках на тэрыторыі Мінска і раёна. У выніку канфіскавана больш за кілаграм наркотыкаў, у тым ліку і альфа-ПВП.

Надзея Ерашова, афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама: "Закладкі з псіхатропамі згодна з выразнымі ўказаннямі з гаджэтаў малады чалавек размяшчаў у паркавых зонах Заводскага і Першамайскага раёнаў Мінска, а таксама ў лясных масівах, змешчаных непадалёк ад пасёлкаў Прывольны і Калодзішчы Мінскага раёна. Яго роля зводзілася да атрымання буйной партыі псіхатропаў, фасавання на драбнейшыя і раскладкі іх для гандляроў больш нізкага звяна. Такім чынам, ён атрымліваў партыі вагой 1-2 кг, а распаўсюджваў тавар драбнейшым оптам - па 50-200 грамаў".

Праваахоўнікі працягваюць высвятляць усіх фігурантаў злачыннага ланцужка. У дачыненні да затрыманага заведзена крымінальная справа.