Буйное ДТЗ пад Радашковічамі. Загінулі 4 чалавекі, 5 пацярпелі

27 октября 2018

На трасе Мінск - Маладзечна - Нарач два аўтамабілі сутыкнуліся лоб у лоб. Машыны апынуліся літаральна змятыя. Ратавальнікам прыйшлося праводзіць працы па дэблакаванні пацярпелых. Сярод ахвяраў - трое дзяцей: адзін загінуў, двое знаходзяцца ў бальніцы. Прычыны аварыі высвятляюцца.