Буйное дарожна-транспартнае здарэнне на МКАД

12 апреля 2021

Сям'я з трыма дзецьмі пацярпела ў буйным ДТЗ на Мінскай кальцавой дарозе. Як расказалі ў ДАІ, мужчына за рулём Volkswagen напярэдадні вечарам убачыў жывёліну, што перабягала дарогу, і рэзка затармазіў. У гэты час вадзіцель аўтамабіля Mazda, які ехаў за ім, не паспеў зрэагаваць і здзейсніў сутыкненне. Следам у легкавік Mazda ўрэзаўся Opel. Траўмы атрымалі 6 чалавек. Гэта вадзіцель Volkswagen, а таксама бацька, маці і трое дзяцей, якія ехалі ў легкавым аўто Mazda. Пацярпелыя ў бальніцы.