Буйная партыя кантрафактнага алкаголю канфіскаваная ў Магілёўскай вобласці

28 января 2020
Партыю кантрафактнага алкаголю канфіскавалі праваахоўнікі ў Магілёўскай вобласці. Больш  як сотню літраў у аўтамабілі перавозіў 33-гадовы жыхар Чавускага раёна. У багажніку машыны знайшлі 60 літраў віскі, 10 бутэлек каньяку, 12 літраў тэкілы і 60 бутэлек гарэлкі. Алкаголь коштам 8 700 рублёў быў канфіскаваны і перададзены на экспертызу. Супрацоўнікі БЭЗ праводзяць праверку, па выніках якой будзе дадзеная прававая ацэнка.