Буйная наркагрупіроўка ліквідавана ў Мінску

4 февраля 2016

Лічыцца, што шэсць чалавек на працягу трох гадоў забяспечвалі наркотыкамі жыхароў сталіцы і Мінскай вобласці. Выявіць такія наркасіндыкаты вельмі складана. Часцяком у сеткі праваахоўнікаў трапляюцца толькі дылеры або кур'еры, але толькі не лідары наркасіндыкатаў. Такія затрыманні рэдкія для Беларусі. Шмат у чым раскрыццю злачыннай сеткі спрыяла стварэнне новага аддзела па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і незаконнага абароту наркотыкаў.

Іван Наскевіч, старшыня Следчага камітэта Беларусі: "Аддзел працуе ў цесным узаемадзеянні са спецыялізаванымі падраздзяленнямі МУС, КДБ і ўжо нават на стадыі аператыўнай прапрацоўкі далучаецца следчы, каб першапачаткова займацца раскрыццём вінаватых асоб, бо гэта асноўная яго задача. Мы павінны размаўляць са злачынцамі на адной мове. Яны вельмі сур'ёзна аснашчаны. Зараз і мы павінны павялічыць фінансаванне гэтых падраздзяленняў, закупіць адпаведную тэхніку ў перыферыі".

Новы аддзел у складзе Следчага камітэта пачаў працаваць з 1 студзеня ў сталіцы. Плануецца, што аналагічныя аддзелы будуць створаны ва ўсіх абласцях краіны да канца гэтага года.