Буйная фінансавая піраміда працавала ў Салігорску

25 января 2016

Буйная фінансавая піраміда працавала ў Салігорску - аператыўнікі фінансавай міліцыі выкрылі дзейнасць фірмы, якая займалася пазыкамі і крэдытаваннем насельніцтва. Працу пачалі 3 гады таму, але тады іх узаемаадносіны з кліентамі рэгламентаваліся толькі грамадзянскім заканадаўствам. Дэ-юрэ ценявыя банкіры нічога не парушалі. Але летась у сілу ўступіў указ, па якім усе падобныя арганізацыі павінны былі зарэгістраваць сваю дзейнасць. Падпісанне гэтага дакумента ініцыяваў дзяржкантроль. Аднак прадпрымальнікі працягнулі браць пазыкі і крэдытаваць насельніцтва, не маючы на тое правоў.

Аляксандр Чэразаў, намеснік начальніка УДФР Камітэта дзяржкантролю Беларусі па Мінскай вобласці і г. Мінску: "Па стане на сёння больш як 200 чалавек, ад якіх кааператыў прыцягнуў больш за 150 мільярдаў рублёў. Абяцаліся працэнты ад 60 да 100. Гэта вельмі прыстойныя працэнты на фоне нашых банкаў. Была праведзеная рэкламная кампанія і атрыманыя гэтыя грашовыя сродкі".

За час існавання кампаніі яе прыбытак склаў больш за 3 мільярды рублёў. Гэта грошы ўкладчыкаў. Па дадзеным факце Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.