Буйная аварыя з удзелам тралейбуса на сталічным праспекце Жукава

4 мая 2016

ДТЗ адбылося дзве гадзіны таму. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелі два чалавекі. На праспекце Жукава 20-гадовы вадзіцель БМВ Х6 з пасажырамі ў салоне на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў машыны, што стаялі на святлафоры. Аўтамабілі ад удару адкінула ў бок і яны па інерцыі пачалі ўразацца адна ў другую. У выніку ў ДТЗ трапілі сем машын і тралейбус. Пакуль вядома аб двух пацярпелых. 

Праверка паказала, што вадзіцель БМВ знаходзіўся за рулём у стане алкагольнага ап'янення. Яго напярэдадні вечарам інспектары спынялі яшчэ цвярозым за тое, што не прапусціў пешахода. Выпісалі штраф і адпусцілі. Вядома, што машыну хлопец узяў напракат.

ФОТА onliner.by