Буйная аварыя адбылася ўчора вечарам у Барысаўскім раёне на трасе М1. У распараджэнні АТН эксклюзіўныя кадры гэтага ДТЗ. Адзін УАЗ цягнуў другі на жорсткай счэпцы. Нешта адбылося ў момант руху. У выніку адзін з аўтамабіляў пратараніў калону байкераў, якая ехала ў бок Барысава. У выніку сур'ёзна пацярпелі чатыры матацыклісты. Паводле апошніх звестак, жыццям трох чалавек нічога не пагражае. Стан аднаго байкера вельмі цяжкі. Акалічнасці і прычыны ДТЗ высвятляюцца.













