Кантрабандныя цыгарэты на 3 млн долараў спрабаваў правезці беларус

26 апреля 2018

Фуру каля польска-літоўскай мяжы спынілі аператыўнікі Падляскага мытна-падатковага ўпраўлення. Вадзіцель заявіў, што перавозіць торф, аднак падчас праверкі на рэнтгенаўскім абсталяванні высветлілася, што ўнутры знаходзіліся цыгарэты - 450 000 пачкаў. Зараз высвятляецца канал пастаўкі тытуню. Тавар адпраўлены на склад, а сама фура - на стаянку мытнага дэпартамента ў Сувалкі. Заведзена крымінальная справа, за кантрабанду тытуню вадзіцелю пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.