Кантрабанда наркотыкаў спынена на беларуска-ўкраінскай мяжы

16 октября 2019
Тайнік у цягніку Кіеў - Санкт-Пецярбург выявіў службовы сабака, ён знаходзіўся ў непрацоўным тамбуры. Расліннае рэчыва было спакавана ў поліэтыленавы пакет. Ледзь пазней гомельскія мытнікі знайшлі і меркаванага ўладальніка нелегальнага грузу, ім апынуўся пасажыр цягніка - грамадзянін Украіны, у асабістых рэчах якога таксама выяўлена падазроная паклажа. Даследаванні экспертаў пацвердзілі, што рэчыва належыць да небяспечнага наркатычнага сродку - марыхуаны. 29-гадовы грамадзянін Украіны затрыманы. Узбуджана крымінальная справа. Дабавім, што ўсяго ў бягучым годзе беларускімі мытнікамі ўжо ўзбуджана 141 крымінальная справа за кантрабанду наркотыкаў і псіхатропаў. З пазапраўнага абароту канфіскавана больш як 623 кг забароненых рэчываў і 8 тысяч таблетак, якія ўтрымліваюць у сваім саставе псіхатропы.