Канфлікт за парковачнае месца скончыўся цяжкай траўмай

18 января 2017

Сварка паміж суседзямі адбылася ў адным з двароў Мінска. Пацярпелы расчышчаў ад снегу месца для машыны сваёй жонкі, але паркоўку заняў іншы вадзіцель. Пачаўся канфлікт, і слоўная сварка скончылася сур'ёзнай бойкай. Пацярпелы дагэтуль знаходзіцца ў бальніцы. Яму зрабілі ампутацыю органа ў пахвіннай вобласці.

Што датычыцца падазронага, то яго асоба ўстаноўленая. Пакуль следчыя вывучаюць усе падрабязнасці гэтай крымінальнай справы, ён будзе знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.