Кампанія хлопцаў на двух аўтамабілях трапіла ў аварыю ў Мінску - ёсць загінуўшы

28 февраля 2019

ДТЗ адбылося сёння ноччу на закругленні дарогі па вуліцы Паўлоўскага. Паводле інфармацыі ДАІ, 23-гадовы жыхар Маладзечна не справіўся з кіраваннем і вылецеў у кювет. Яго аўтамабіль "мазда" ўрэзаўся ў дрэва. У выніку аварыі вадзіцель загінуў. Следам за ім ехала машына "міцубісі" з двума мужчынамі. Аўто таксама з'ехала з дарогі - як вынік, пералом у аднаго з пасажыраў. Паводле папярэдніх звестак, усе ўдзельнікі аварыі былі знаёмыя і выпівалі перад здарэннем. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. У ДАІ адзначаюць, што ў апошнія дні пачасціліся выпадкі смяротных аварый на дарогах краіны. За мінулыя суткі 3 чалавекі загінулі, 7 параненыя.