Камунальныя службы ліквідуюць наступствы здарэння, якое адбылося ў сталічным мікрараёне Сухарава.
Некалькі гадзін таму вуліцу Гарэцкага заліло вадой. Як паведамляюць відавочцы, наўрад ці прычынай стаў расталы снег - тоўшча вады даволі вялікая і ў асобных месцах цалкам закрывае колы аўтамабіляў. Вадзіцелі, якія зрабілі гэтыя здымкі, не рэкамендуюць у найбліжэйшы час планаваць маршрут праз вуліцу Гарэцкага. Супрацоўнікі Мінскага водаканала высвятляюць прычыну здарэння.













