Камерсанта з Жодзіна падрабляў на продаж аўтазапчасткi БелАЗ

13 марта 2017

Падробка запчастак беларускага аўтагіганта. Камерсанта з Жодзіна падазраюць у парушэнні аўтарскіх правоў. Паводле інфрмацыі службы БЭЗ, дырэктар фірмы не заключыў з БелАЗам ліцэнзійны дагавор, чым парушыў яго правы і нанёс урон на 5 тысяч долараў. Праваахоўнымі органамі было высветлена, што бізнесмен займаўся падпольнай вытворчасцю дэталяў да самазвалаў па канструктарскай дакументацыі аўтазавода. Падпольны цэх размяшчаўся ў гаражы. Запчасткі з гэтага канвеера сыходзілі выключна на расійскі рынак. Дарэчы, у камерцыйных паперах нават фігуравалі аналагавыя нумары рэальных дэталяў. Зараз вызначаюцца аб'ёмы пазапраўнага вырабу і продажу запасных частак. Першапачатковы ўрон, прычынены БелАЗу, - 11,5 тысяч рублёў.