Камітэт дзяржкантролю выявіў буйную фінансавую аферу

9 декабря 2015

Камітэт дзяржкантролю выявіў буйную фінансавую аферу, у якой апынуліся замяшаныя прадпрыемствы рэальнага сектара эканомікі. Толькі паводле папярэдніх звестак, больш як паўтары тысячы дзяржарганізацый, сярод якіх ёсць і стратэгічна важныя гіганты прамысловасці, праз падстаўныя кампаніі праводзілі вялізныя грошы. Гаворка ідзе аб 270 мільярдах рублёў, якія прайшлі праз рахункі лжэпрадпрымальніцкіх структур. На дадзены момант узбуджаныя 14 крымінальных спраў - больш як 80 рахункаў кампаній заблакіраваныя. Таксама падчас вобыскаў канфіскаваная камп'ютарная тэхніка, дакументацыя і валюта.

Арганізатарамі крымінальнай схемы былі ў мінулым судзімыя мінчане. На гэты момант затрыманыя 7 чалавек, а таксама кіраўнікі дзяржкампаній. Некаторыя ўжо даюць сведчанні.