Камандзір воінскай часці, дзе служыў Аляксандр Коржыч, адхілены ад пасады

14 октября 2017

Камандзір воінскай часці, дзе служыў Аляксандр Коржыч, адхілены ад пасады. Аб гэтым сёння паведамілі ў Міністэрстве абароны. У ведамстве расказалі, што па выніках праверкі "за непрыняцце вычарпальных мер па падтрыманні строгага статутнага парадку" міністрам абароны прынята рашэнне аб адхіленні ад пасад камандзіра і яшчэ чацвярых службовых асоб камандавання часці, у якой праходзіў службу радавы Коржыч. Сітуацыю вакол здарэння ў Пячах напярэдадні пракаменціравалі і ў Следчым камітэце. Зараз адпрацоўваюцца тры асноўныя версіі таго, што здарылася: забойства, давядзенне да самазабойства і самазабойства. Нагадаю, цела 21-гадовага Аляксандра Коржыча знайшлі 3 кастрычніка ў склепе ў воінскай часці ў Пячах.