Колькасць пацярпелых з галалёднымі траўмамі рэзка ўзрасла

7 декабря 2016
Толькі ў Мінску за суткі па медыцынскую дапамогу звярнуліся 75 чалавек. Сярод іх сямёра дзяцей. Шпіталізавана 15, але большасці дапамога аказваецца амбулаторна. Часцей за усё да медыкаў звяртаюцца з вывіхамі, расцяжэннямі, ударамі і пераломамі рознай ступені.  Рост колькасці галалёдных траўмаў выкліканы рэзкімі перападамі тэмператур і высокай вільготнасцю - тратуары сталі вельмі слізкімі.