Халадзільнік - прычына пажару ў Мінскім раёне

13 апреля 2018

Дапамога ратавальнікаў спатрэбілася ноччу ў інтэрнаце пасёлка Прывольны. Загарэўся халадзільнік у пакоі на чацвёртым паверсе. Да прыезду спецтэхнікі жыхар ліквідаваў узгаранне пры дапамозе вогнетушыцеля. Аднак ратавальнікі эвакуіравалі 18 чалавек, ніхто не пацярпеў. Паводле папярэдняй версіі, пажар узнік з-за парушэння правіл карыстання электрапрыборамі.