Ход пошукаў Максіма Мархалюка пракаменціраваў кіраўнік Следчага камітэта Іван Наскевіч

26 сентября 2017

Узбуджана крымінальная справа па факце знікнення Максіма Мархалюка. Ход пошукаў хлопчыка сёння асабіста пракаменціраваў кіраўнік Следчага камітэта. Па словах Івана Наскевіча, гэта звычайная працэдура праз дзесяць дзён пасля падачы заявы. І артыкул "Забойства" ў дадзеным выпадку пакуль беспадстаўны і амаральны. Зараз няма падставы быць упэўненым у тым, што хлопчыка забілі. Аднак не выключаецца ніводная версія таямнічага інцыдэнту. Зараз пераважае версія ненасільнага знікнення дзіцяці.

Іван Наскевіч, старшыня Следчага камітэта Беларусі: "Гэтае рашэнне прынята свядома. Я гавару пра тое, што справа ўзбуджана па факце знікнення, а не забойства. Мы прынялі рашэнне на аснове закона і маралі. На сённяшні дзень у нас няма ніякіх фактычных звестак аб тым, што дзіця стала ахвярай злачынства. Новых слядоў хлопчыка пакуль няма, за выключэннем тых, што былі выяўленыя ў першы дзень знікнення - кошык з грыбамі і веласіпед, таму і няма падстаў для ўзбуджэння крымінальнай справы па факце забойства".

Сёння СК разам з іншымі прадстаўнікамі сілавога блока, у тым ліку і расійскія калегі абмеркавалі і тэму раскрыцця злачынстваў мінулых гадоў. І хаця за апошнія гады колькасць так званых глухароў скарацілася ўдвая, але іх яшчэ дастаткова - каля 175-ці тысяч. Тры чвэрці з іх - крадзяжы плюс цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы. Як падкрэсліў Іван Наскевіч, неабходна і надалей удасканальваць методыку працы ў гэтым напрамку.