Крадзеж 2 мільярдаў рублёў на прадпрыемстве "Беларуськалій"

20 апреля 2016

Крадзеж 2 мільярдаў рублёў на прадпрыемстве "Беларуськалій" прадухілілі супрацоўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Следчым камітэтам узбуджана крымінальная справа. На канцэрне на працягу 2 гадоў дзейнічала злачынная група, узначальваў якую кіраўнік аднаго з рудаўпраўленняў. Паводле дадзеных СК, прадстаўнік калійнай кампаніі ўступіў у змову з дырэктарам нейкай падраднай арганізацыі, якая павінна была выконваць электрамантажныя працы. Фігуранты справы падпісвалі акты прыёмкі работ, якія фактычна не выконваліся. У выніку з 2012 па 2014 год на разліковы рахунак падрадчыка былі неабгрунтавана пералічаныя больш як Br 2 млрд. Прычыненая шкода пакрытая ў поўным аб'ёме.

Дырэктар і адзін з супрацоўнікаў заключаныя пад варту. Трэці ўдзельнік злачыннай супольнасці пакуль у статусе падазронага.