КДБ раскрыў дэталі карупцыйнай схемы. Узбуджаны 22 крымінальныя справы

25 апреля 2018

КДБ раскрыў дэталі карупцыйнай схемы пры закупцы спецадзення.

Кіраўнікі дзяржпрадпрыемстваў за грошы дапамагалі набываць буйныя партыі спецадзення і сродкаў індывідуальнай абароны. Пераможцам нязменна была адна і тая ж камерцыйная структура. Перамога ў тэндары ацэньвалася ад 50 долараў да 15 тысяч. Пастаўшчыка не назвалі, але вядомыя некаторыя яго партнёры, якія дзейнічалі па гэтай схеме, - Мазырскі НПЗ, "Гродна Азот", "Светлагорскхімвалакно", "Краснасельскбудматэрыялы", "Мінскводаканал", філіялы "Беларуснафта", Беларуская чыгунка і многія іншыя. Узбуджаны 22 крымінальныя справы ў дачыненні да 19-ці службовых асоб.