КДБ Беларусі выявіла буйную карупцыйную схему

29 апреля 2017

КДБ Беларусі выявіла буйную карупцыйную схему, у якой замяшана кіраўніцтва Транспартнай інспекцыі і прадстаўнікі айчынных кампаній-перавозчыкаў.

На вашых экранах кадры аператыўнага затрымання намначальніка інспекцыі Аляксея Куцаева. Паводле інфармацыі КДБ, яны разам са сваім шэфам Леанідам Лемешавым пры садзейнічанні сваіх супрацоўнікаў паставілі на паток сістэму гандлю дазволамі на праезд цяжкагрузаў па тэрыторыі замежных дзяржаў. Кошт пазапраўнай узнагароды складаў ад 50 да 120 еўра за кожны - у залежнасці ад яго катэгорыі. Карупцыйная схема дзейнічала з 2015 года. Толькі за апошнія некалькі месяцаў зафіксавана 10 фактаў атрымання Куцаевым хабараў ад больш чым 20-ці суб'ектаў гаспадарання. Ён быў затрыманы з доказамі злачынства пры атрыманні чарговай узнагароды ад прадстаўнікоў транспартнай кампаніі праз начальніка Гродзенскага філіяла Грудзінскага.

Дзмітрый Пабяржын, афіцыйны прадстаўнік Камітэта дзяржбяспекі Беларусі:

"Акрамя таго, выяўлена наладжаная ў Гомельскай вобласці сістэма вымагальніцтва ў замежных вадзіцеляў хабараў "за бесперашкодны праезд". Інспектары атрымлівалі грошы падчас транспартнага кантролю ў раёне н.п. Селішча Добрушскага раёна, пасля чаго па абумоўленай схеме размяркоўвалі іх па ўсёй вертыкалі абласной Інспекцыі - ад рэгіянальных спецыялістаў да начальніка гомельскага філіяла С. Чучвагі".

Пасля акрамя Лемеша і Куцаева былі затрыманы і астатнія ўдзельнікі карупцыйнай схемы, у іх ліку начальнікі гомельскага і гродзенскага філіялаў. Усяго ўзбуджана 10 крымінальных спраў па артыкулах "Атрыманне хабару", "Дача хабару" і "Махлярства" - некаторыя фігуранты заключаныя пад варту следчага ізалятара КДБ. Матэрыялы перададзеныя для далейшага расследавання ў СК Беларусі.