Канал пастаўкі мефедрону з Расіі перакрыты ў Магілёве

13 февраля 2020
Канал пастаўкі мефедрону з Расіі перакрыты магілёўскім наркакантролем. Да паставак наркотыку маюць дачыненне двое жыхароў Бабруйска 28 і 23 гадоў. У міліцыі гавораць, што псіхатроп прадавалі праз інтэрнэт-пляцоўку. Падчас затрымання ў мужчын было выяўлена 136 грамаў парашку белага колеру. Экспертыза ўжо пацвердзіла: мефедрон, які выкарыстоўваўся не ў медыцынскіх мэтах. Дарэчы, цана канфіскаванай партыі на чорным рынку можа перавышаць 16 000 рублёў.

Алена Ігнатава, афіцыйны прадстаўнік УУС Магілёўскага аблвыканкама: "Падазроныя затрыманыя, следчымі дадзена прававая ацэнка. Зараз праваахоўнікі працягваюць працу па ўстанаўленні фактаў злачыннай дзейнасці фігурантаў, звязанай з незаконным абарачэннем наркотыкаў. Летась былі спынены два каналы пастаўкі наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў з Расійскай Федэрацыі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Сёлета гэта першы канал". 


Мефедрон выклікае прывыканне з першага ўжывання

На думку спецыялістаў, галоўнай небяспекай мефедрону з'яўляецца прывыканне да яго з першага ж ужывання. Пры гэтым назіраюцца дэпрэсія, галюцынацыі, панічныя атакі, псіхічныя і фізіялагічныя расстройствы арганізма, аж да татальнага паражэння асобы.